Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 69 человек

Беларусь - мая Радзіма

Дата: 1 октября 2018 в 13:50, Обновлено 1 октября 2018 в 14:19

Аўтар: Сакалоўская Е.М., выхавацель дашкольнай адукацыі

 Добры дзень, паважаныя бацькi. 

Вiтаю вас на нашым сайце. Сення хачу звярнуць увагу на галоўны сродак зносiн памiж людзьмi – мову.

Так склалася ў гісторыі, у развіцці чалавецтва, што кожны народ мае сваю мову, якая аб'ядноўвае людзей пэўнай тэрыторыі ў нацыю. Мова ўзнікае ў грамадстве, з патрэб грамадства i з'яўляецца сродкам зносін паміж людзьмі, формай нацыянальнай культуры пэўнага этнасу.

Мова з’яўляецца сродкам, матэрыялам фарміравання і станаўлення асобы чалавека, яго інтэлектуалу, волі, пачуццяў і формай быцця. Мова – гэта бесперапынны працэс пазнання свету, засваенне яго чалавекам. Мова з’яўляецца сродкам зносін паміж людзьмі, перадача ўласнага досведу іншым і ўзбагачэнне вопытам іншых. Мова спрыяе выяўленню і задавальненню матэрыяльных і духоўных патрэбаў людзей, аб’ядноўвае іх у грамадства для дасягнення дабрабыту і духоўных каштоўнасцяў.

Маўленчае развіццё дашкольнікаў у Беларусі адбываецца ў спецыфічнай сацыялінгвістычнай сітуацыі руска-беларускага блізкароднаснага двухмоўя.

Авалоданне разам з рускай мовай беларускай складае адзін з асноўных элементаў фарміравання асобы дзіцяці, засваення ім нацыянальнай культуры, станаўлення нацыянальнай самасвядомасці.

Рускамоўныя дзеці ў Беларусі ў асноўным разумеюць беларускае маўленне, могуць узнаўляць асобныя словы, выразы, невялікія вершаваныя творы і г.д. У дашкольнікаў ствараюцца “жыццёвыя” ўяўленні аб рускай і беларускай мовах і іх элементах. Але пры стыхійным засваенні блізкароднасных моў у дзяцей развіваецца сумешаны механізм стварэння тэкстаў на гэтых мовах. Дашкольнікі не заўважаюць сваіх памылак, у іх не фарміруецца “чуццё” адной і другой мовы.

Мэта навучання беларускай мове – выхаванне ў дзяцей любові і павагі да роднага слова, фарміраванне чуйнасці да моўных норм і сродкаў выразнасці; развіццё адпаведнай моўнай здольнасці.

Фактарам, які станоўча ўплывае на засваенне беларускай мовы як роднай, з’яўляецца, перш за ўсё, выхаванне ў дзяцей цікавасці і сімпатыі да яе. Мова задавальняе эстэтычныя, гульнёвыя, пазнавальныя і іншыя запытанні дзяцей.

Паўнацэннае маўленчае выхаванне дзяцей не можа ажыццяўляцца без апоры на мастацкае слова. Толькі праз мастацкую літаратуру можна далучыць дзяцей да жывой беларускай мовы, садзейнічаць засваенню выразных багаццяў роднай мовы на ўзроўні чуцця і тым самым забяспечыць узбагачэнне духоўнага свету кожнага дзіцяці.

Прапаную вашай увазе невялiчкую казачку.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.