Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 69 человек

Кухня беларусаў.

Дата: 25 февраля 2019 в 23:47, Обновлено 1 марта 2019 в 00:53

Добры дзень, паважаныя бацькі. 

Пагаворым сення пра нацыянальную кухню беларусаў.

Спіс страў, якія мы знаходзім на традыцыйным стале беларускага селяніна, быў багатым і разнастайным. Асартымент традыцыйных страў быў даволі шырокім і разнастайным і прыкметна вар"іраваў у залежнасці ад прыродных умоў, гаспадарчай спецыялізацыі, эканамічнага стану сям"і, народнага календара і сезона года.

Аснову харчавання ў беларусаў складаў жытні (чорны) хлеб. Ён меў мноства гатункаў, што было звязвна з сортам і якасцю збожжа, яго памолам, наяўнасцю дадатковых кампанентаў (дамешкаў, прыправы),тэхналогіяй закваскі цеста і спосабам выпякання.

Хлебныя вырабы. З хлебнага цеста, замешанага ў дзяжы або ў дзежцы-блінніцы, пяклі таксама перапечкі (лапуны, скавароднікі), сачні ляпні. Апошнія ўяўлялі сабой перапечку з прыпекай – запечаным слоем вадкага тварагу або мятай бульбы са смятанай, маслам, салам, яйцамі – у скаромныя дні і тоўчанага маку ці канапель – у посныя дні. У святочныя дні выпякалі варэнікі з грэцкай альбо пшанічнай мукі з канаплянай, ягаднай, грыбной ці тварожнай начынкай.

Бліны і аладкі ў традыцыйным побыце беларусаў былі вядомы паўсюдна і выпякаліся як з квашанага (утворанага), так і прэснага цеста.

Стравы
Мучныя стравы. Апрача хлебных мучныя вырабы былі шырока вядомы ў беларусаў у выглядзе вадкіх і паўвадкіх страў. З рознай мукі (грэцкай, пшанічнай, радзей жытняй, ячнай) з дабаўкай яек гатавалі клёцкі (галушкі, галкі), якія варылі ў падсоленай вадзе. Не менш распаўсюджанай мучной стравай была зацірка. Шырока вядомай традыцыйнай стравай беларусаў быў кулеш. З крапяных вырабаў варта назваць у першую чаргу кашу, адну з найбольш старажытных агульнаславянскіх страў. Найбольш распаўсюджанымі былі кашы з грэцкіх, ячных і пшанічных круп.
Сімвалічнае значэнне надавалася ў традыцыйнай культуры случчан сыру. З сырам, хлебам-соллю сустракаў гаспадар гасцей.

Бульба, гародніна. Гародніну – капусту, буракі, моркву, агуркі і інш – ужывалі свежымі і нарыхтоўвалі пра запас.

Малочныя прадукты. Малако ўжывалі ў натуральным выглядзе – пераважна свежым ці квашаным (сыраквашу). З тварагу атрымлівалі клінковы сыр, сыр смажылі на масле, сушылі пра запас, бралі з сабой у дарогу. У хатніх умовах збівалі масла з смятаны, якую злівалі ў пасудзіну – гліняны макацёр (цёрла) або драўляную бойку – і перамешвалі (цёрлі, білі) з дапамогай калатоўкі.

Мясная ежа. Асноўнае месца ў мясной ежы займала свініна, наступныя месцы займалі бараніна, гавядзіна і мяса хатняй птушкі. Пэўную ролю, асабліва ў менш населеных, лясных краях, адыгрывалі прадукты звералоўства і палявання. Лепшае мяса – паляндвіцу – вымочвалі ў расоле, апрацоўвалі перцам і кмінам, націралі часнаком. З дробнага парэзанага мяса (фаршу), у якое дадавалі перцу, цыбулі, часнаку, пакрышанага сала, гатавалі каўбасы. З ног і галавы свежаванай жывёлы варылі халадзец, старадаўнюю славянскую страву. У посныя дні мясныя прадукты на сялянскім стале замяняла рыба.

Напоі 
Адным з найбольш распаўсюджаных і старажытных напіткаў, вядомых ва ўсіх славянскіх народаў, быў хлебны квас. Ранняй вясной нарыхтоўвалі бярозавы і кляновы сокі, злівалі ў бачонкі, ставілі ў пагробы або закопвалі ў зямлю. Іх спажывалі без далейшай апрацоўкі або вытрымлівалі, дадаючы сухары, мёд, цукар, ягады, бульбу. Іншы раз у бярозавік дабаўлялі ячны солад, бабы, дубовыя трэскі; настоены такім чынам,ён набываў якасці лёгкага алкагольнага напітку. Сокі і напіткі атрымлівалі таксама з лясных ягад, яблык, груш, рабіны. Пчаляры, у сваю чаргу, выраблялі мядовы квас– медавуху. На святы практыкавалі выраб піва.

Хачу прапанаваць вашай увазе некалькі рэцэптаў.

Паважаныя бацькі, прапаную вам пашыраць веды аб нацыянальнай беларускай ежы. Бо, сапраўды, наша кухня вельмі разнастайная, багатая і простая, так блізкая для ўспрымання і, безумоўна, вельмі смачная.

Думаю, што як дзяўчынкам, так і хлопчыкам будзе цікава прымаць пасільны ўдзел у прыгатаванні ежы. Старайцеся выкарыстоўваемыя прадукты для прыгатавання ежы называць на беларускай мове.

Скажыце дзіцяці, якія патрэбны прадукты. Раскажыце паслядоўнасць прыгатавання.

Папрасіце дзіця напомніць, якія прадукты неабходна ўзяць і што за чым трэба рабіць. 

Заахвочвайце жаданне дапамагаць, тым самым выхоўваючы працавітасць.

Ператварыце працэс прыгатавання ў радасную і карысную справу.

Успомніце правілы тэхнікі бяспекі для дзяцей.

Пасля прыгатавання ежы, сяцце ўсей сям'ей за сталом і пачастуйцеся.

Дзякую за ўвагу. Дапабачэння.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.