Новости проекта
Мобильное приложение Schools.by
С Днем учителя!
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 81 человек

Мая мова

Дата: 25 октября 2018 в 15:19, Обновлено 6 октября в 12:52

Беларусам многія могуць пазайздросціць: у спадчыну нам засталася па-сапраўднаму ўнікальная мова.
Мілагучнасць беларускай мовы ў многім абумоўлена мяккасцю, якая перадаецца ад суседніх гукаў. Напрыклад, у словах пе [н’]сія ці пес [с’]ня. Плаўную музычнасць мове надае вялікая колькасць адкрытых складоў. Павышае мілагучнасць беларускай мовы адметны санорны гук “ў”, які ўжываецца ў самых розных формах слоў і часцінах мовы: зрабіў, аўторак, ваўкоў, заўтрашні, за ўсё, паўсюль. А наколькі прыемныя слыху падоўжаныя л’, н’, з’, с’, дз’, ц’! Толькі прыслухайцеся: адцен-н-не, шматгалос-с-се, завугол-л-ле...

Хтосьці сумняваецца ў наймілагучнасці беларускай мовы? А вы прачытайце верш Рыгора Барадуліна “Матылёк”. Ваганні ўмомант адпадуць, да таго ж неймаверную асалоду атрымаеце:
Лілею млявы плёс люляе,
З-пад злежаных аблок здалёк
Ляціць, віхлясты і бялявы,
Пялёстак лёгкі — матылёк...
Магчыма, для кагосьці будзе адкрыццём, што беларуская мова — адна з самых багатых у свеце. І калі ў літаратурнай мове налічваецца дзесьці 250—500 тысяч слоў, то ў дыялектнай — каля двух мільёнаў! На тэрыторыі Беларусі існуюць сотні гаворак. Што цікава, часам адрозніваюцца гаворкі не толькі суседніх вёсак, але і двух канцоў адной вёскі! Напрыклад, у пачатку вёскі могуць казаць “шапа, пляшка, лаўка, калодзезь”, а праз колькі хат — “шафа, бутэлька, крама, студня”. Паводле “Лексічнага атласа беларускіх народных гаворак”, на кожнае слова можа прыходзіцца да дзясятка варыянтаў.
Беларуская мова і адна з самых жывых моў. Калі ў мове беларусу чаго не хапае — ён дадае, калі, наадварот, штосьці перашкаджае — адбірае. Цяжка нам казаць пасля мілагучнага “акно” “окны” — мы кажам “вокны”. Не кладуцца на нашы языкі і вусны спалучэнні “нія” і “ніе” — мы і не цягнем іх, а проста паўтараем: насенне, начыненне, меркаванне.

Ці думалі вы калі, чаму ў беларусаў столькі песень? Аказваецца, уся справа ў простых сказах, выразных словах ды той жа мілагучнасці. Гэта яны зрабілі беларускую мову ці не самай песеннай. Ёй няма роўных у свеце ні па разнастайнасці мелодый, ні па іх самабытнасці. Цікавая рэч, зборнік песень, запісаных у вёсцы Феліксава Лідскага раёна, “Цёплыя вечары ды халодныя ранкі... czyli Сo spiewano w Feliksowie” стаў сапраўднай з’явай у еўрапейскім мастацтве. Народныя творы беларусаў настолькі ўразілі музыкальных італьянцаў, што яны нават “перахрысцілі” іх у “Песні Атлантыды”.
 Ці з’яўляецца беларуская мова самай старажытнай са славянскіх, пакуль што не адкажа ні адно з даследаваняў. Але тыя адкрыцці, якія   робяцца пры складанні “Тлумачальнага атласа беларускай народнай словатворчасці”, дзе аналізуецца, чаму рэчы, з’явы, працэсы так названы, проста ашаламляюць усiх! Спецыялісты аддзела дыялекталогii i лiнгвагеаграфii Iнстытута мовы i лiтаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы НАН Беларусі аналізавалі самыя старажытныя найменні таго, з чым чалавек здаўна меў справу. І ўжо першы аналіз паказаў, што беларуская мова знаходзіцца сярод самых старажытных!

Самая мілагучная, багатая, жывая, песенная і старажытная... Багаты шэраг эпітэтаў і характарыстык. Беларуская мова заслугоўвае таго, каб яе любілі і на ёй размаўлялі.

Прапаную вашай увазе некалькі прыказак.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.