Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 69 человек

Прырода Беларусі.

Дата: 1 марта 2019 в 01:05, Обновлено 11 марта 2019 в 10:27

Добры дзень, паважаныя бацькі.

Пагаворым сення пра нашу прыроду.

З чым можна параўнаць прыгажосць прыроды Беларусі ? Толькі з прыгажосцю іншай прыроды. Аднак, усё роўна гэта ўжо будзе не тая прыгажосць, а іншая, бо прырода ў кожнай асобнай краіне ўнікальная, непаўторная, бязмежна выдатная і дзіўна разнастайная. Гэта адносіцца і да нашай беларускай прыроды, не любавацца на якую проста нельга.

 З надыходам вясны ўсё навокал ажывае, прачынаецца ад зімовага халоднага сну. Прырода літаральна зараджаецца зноўку, адкрываецца кожнаму, хто за ею назірае і гэтага атрымлівае асалоду. І ў гэтую пару можна ўбачыць шмат прыгожага: абуджэнне жыцця на зямлі, у вадзе, пад зямлёй і ў паветры.

Так, жыццё не спынялася ні на секунду і падчас халоднай зімы. А мы можам толькі назіраць і захапляцца, як растае снег, як яго выносяць хуткія хвалі талага снегу, як свеціць і ўжо нават грэе вясновае сонейка, усміхаючыся ўсім тым, хто ўсміхаецца яму. Як з-пад зямлі прабіваецца першая пралеска – пяшчотная, маленькая і далікатная, якая спрабуе схавацца ад холаду, але яна адчувае набліжэнне цяпла. Усё так проста, але ўсё разам з тым так складана. Вяртаюцца птушкі з далёкіх цёплых краін, пачынаюць зелянець першыя травінкі, ляніва, але ўсё ж радасна, прачынаецца прырода.

І трэба быць чэрствым, прыземленым чалавекам, каб усяго гэтага не заўважаць, не любавацца гэтым. Бо менавіта такія простыя, але мілыя рэчы надаюць сэнс нашаму жыццю, вучаць любіць, захапляцца, здзіўляцца нават самаму малому, бо ўсё вялікае з гэтага малога і пачынацца.

Няхай вясна наступіць не толькі за акном, але і ў вашай душы! Нездарма нам сама прырода паказвае, як трэба клапаціцца і берагчы тое, што ў нас ёсць, не важна якім менавіта гэта з’яўляецца, яно ж наша!

Прырода Беларусі унікальная. Тут можна сустрэць шмат рэдкіх відаў раслін і жывёл. У рэспубліцы рэалізуюцца буйныя прыродаахоўныя праекты, створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.

Разнастайная расліннасць займае 93,1% усёй тэрыторыі краіны. Лясы складаюць 1/3 зялёнага покрыва краіны.

Поўнач Беларусі  – край азёр. На поўдні краіны па цячэнні ракі Прыпяць размешчана балоцістая мясцовасць – славутае Беларускае Палессе.

У тых раёнах Беларусі, дзе захаваліся унікальныя ландшафты, сустракаюцца рэдкія віды раслін і жывёл, былі створаны дзяржаўныя запаведнікі.

У беларускіх лясах растуць 28 парод дрэў і каля 70 відаў кустоў.

У Беларусі можна сустрэць вялікую колькасць дзікіх звяроў і птушак, сярод якіх шмат рэдкіх відаў. У Беларусі існуюць 76 відаў млекакормячых. На тэрыторыі рэспублікі сустракаецца каля  300 відаў птушак.

Для аховы рэдкіх і знікаючых відаў раслін і жывёл была створана Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь. У яе ўключаны 17 відаў млекакормячых, 72 віды птушак, 4 віды земнаводных, 10 відаў рыб, 72 віды насякомых – яны знаходзяцца пад аховай дзяржавы, і ў месцах іх існавання створаны дзяржаўныя запаведнікі і заказнікі.

Для захавання ўнікальных куткоў прыроды, захавання і памнажэння колькасці рэдкіх і знікаючых відаў фаўны і флоры, для арганізацыі назіранняў за зменамі ў прыродзе ў Беларусі створаны Нацыянальныя паркі, запаведнікі, заказнікі, помнікі прыроды. Агульная плошча ахоўных тэрыторый складае каля сямі працэнтаў плошчы краіны. 
 

У Беларусі пяць запаведных тэрыторый, якія ахоўваюцца дзяржавай. Іх работа падтрымана ЮНЕСКА.

Нацыянальны парк «Белавежская пушча»

Нацыянальны парк «Белавежская пушча» размешчаны ў  Брэсцкай вобласці за 340 км на паўднёвы захад ад Мінска.

У Нацыянальным парку «Белавежская пушча» да нашых дзён захаваліся старажытныя дубы, узрост якіх больш як 500 гадоў, ёсць векавыя ясені, сосны і елкі.

У парку існуюць разнастайныя жывёлы і птушкі, у тым ліку самая вялікая ў Еўропе папуляцыя рэдкіх зуброў і вялікіх падворлікаў.

Бярэзінскі біясферны запаведнік

Запаведнік размешчаны за 120 км ад Мінска на тэрыторыі Віцебскай вобласці.  Ён створаны ў 1925 годзе для аховы рэдкіх відаў раслін і жывёл, якія жывуць на поўначы краіны. Запаведнік уваходзіць у глабальную сетку біясферных запаведнікаў  ЮНЕСКА.

На тэрыторыі запаведніка размешчаны розныя прыродныя комплексы – лясы, лугі, вадаёмы і балоты. Тут існуе больш як палова з усіх вядомых відаў беларускай фауны.

Нацыянальны парк "Браслаўскія азёры"

Парк заснаваны ў 1995 годзе на паўночным захадзе Беларусі. На яго тэрыторыі знаходзяцца самыя прыгожыя ў Віцебскай вобласці Браслаўскія азёры.

Тэрыторыя парку перавышае 69 000 гектараў. Тут растуць больш як 800 відаў раслін, 20 з якіх блізкія да вымірання.

На тэрыторыі парку размешчаны старажытны горад  Браслаў, упершыню ўпамянуты ў пісьмовых крыніцах XI стагоддзя.

Нацыянальны парк "Нарачанскі"

Нацыянальны парк "Нарачанскі" размешчаны ў  Мінскай вобласці, заснаваны ў 1999 годзе.

Плошча парку складае каля 94 000 гектараў. Больш як трэць яе пакрываюць вельмі прыгожыя сасновыя лясы. Не ўсе тэрыторыі, што належаць Нацыянальнаму парку "Нарачанскі", з’яўляюцца запаведнымі. Тут ёсць рэкрэацыйныя зоны з буйнымі азёрамі, дзе мноства разнастайнай рыбы, і таму яны карыстаюцца папулярнасцю ў рыбакоў.

Парк таксама вядомы сваімі прыроднымі крыніцамі мінеральнай вады. Тут размешчаны 18 санаторыяў і аздараўленчых цэнтраў.

Нацыянальны парк «Прыпяцкі»

Размешчаны за  250 км ад Мінска на поўдні краіны ў Гомельскай вобласці.

Запаведнік у затапляемай пойме ракі Прыпяць існаваў з 1969 года. Цяпер тэрыторыя парку перавышае 85 000 гектараў.

Мы можам з упэўненасцю казаць, што прырода Беларусі – цудадзейная, няхай яна існуе ўсе вякі.

 Паважаныя бацькі, думаю, і вы будзеце згодны са мной, немагчыма выгадаваць і выхаваць добрага, адкрытага, з чулым сэрцам чалавека без яго цеснага ўзаемадзеяння і прэбывання ва ўлонні прыроды.

Вядома, эмацыянальныя адносіны дзіцяці да прыроды шмат у чым вызначаюцца стаўленнем самога дарослага, таму добра, калі бацькі ведаюць шмат вершаў, песень, загадак пра прыроду і выкарыстоўваюць іх у час прагулак і назіранняў. Узаемасувязь этычнага і эстэтычнага спрыяе фармаванню дзейснай любові да прыроды.

Важна стварыць эмацыйны кантакт дзіцяці з прыродай: хай самастойна паблукае, адшукае нешта незвычайнае, ціха пасядзіць на пагорку, паслухае спевы птушак або цурчанне ручая, проста паглядзіць вакол сябе.

Падчас прагулак цікава паказаць дзецям расліны, занесеныя ў Чырвоную кнігу, пазнаёміць рабят з лекавымі травамі, распавесці, чаму іх так называюць. Пасля такіх гутарак яны беражліва ставяцца да раслін, нават шырока распаўсюджаным.

Вялікае значэнне маюць прагляды тэлеперадач пра жывёл. Добра, калі спачатку бацькі праглядаюць перадачу, фіксуюць увагу на тым матэрыяле, які будзе цікавы дзіцяці, прадумваюць даступны каментар і пры паўторы перадачы разам з дзіцем глядзяць яе.

Асаблівае значэнне мае мастацка-творчая дзейнасць. Арганізуйце дома мастацкую майстэрню:

- лепка: з гліны, пластыліну, цеста;

- аплікацыя, канструяванне з ужываннем круп і прыродных матэрыялаў;

- маляванне з дапамогай раслінных элементаў.

Гэта спрыяе эмацыйнаму раскрыццю дзіцяці, развівае назіральнасць, увагу, памяць, выхоўвае павагу дзяцей да прыроды, творчы патэнцыял, павышае ўзровень развіцця гаворкі ў дашкольнікаў, дзеці вучацца ствараць, вучацца разумець і бачыць прыгажосць і багацце прыроды.

Вялікае выхаваўчае значэнне маюць рэгулярныя сямейныя паездкі на прыроду. Дзіця, пад уплывам бацькоў, паступова ўспрымае прыгажосць прыродных ландшафтаў, даследуе сакрамэнт жыцця прыроды. 

Экалагічнае выхаванне будзе больш дзейсным толькі ў тым выпадку, калі ў сям'і існуе пастаянныя, штодзённыя зносіны дарослых з дзецьмі. Не шкадуйце свайго часу на гульні, эксперыменты, прагулкі, на чытанне, творчасць. І тады вашыя дзеці і ў дарослым жыцці будуць свядома і клапатліва ставіцца да ўсяго жывога і нежывога на Зямлі.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.