Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 69 человек

Прывітанне

Дата: 1 октября 2018 в 13:46, Обновлено 1 октября 2018 в 14:45

Аўтар: Сакалоўская Е.М., выхавацель дашкольнай адукацыі

Добры дзень, паважаныя бацькi.

Вiтаю вас на старонцы нашага сайта. Моцна жадаю закрануць вельмi важную тэму. Як вядома, селетнi 2018 год аб*яўлены Годам малой радзiмы, што вельмi важна для нашай сучаснасцi, напоўненай мабiльнасцю, мiтусней i рознымi перашкодамi, якiя знiшчаюць самыя галоўныя каштоўнасцi чалавека.  Гэты час дасць мажлівасць кожнаму зразумець для сябе, што значыць малая радзіма і дзе знаходзіцца тое месца.
Радз
iма – краiна, горад, веска, вулiца, дарога, якая вядзе да ўлюбенага месца… Разам з гэтым, думкi-успамiны – родная хата, бацькi, суседзi, сябры i ўсе тое, што дадзена з першых дзен жыцця чалавеку.

Словы «малая радзiма» напаўняюць нас непамерным шчасцем, радасцю, цеплыней, спакоем, пяшчотай, абуджаюць у памяцi самыя яскравыя iмгненнi, даюць адчуць «водар дзяцiнства» -- самага неверагодна прыгожага часу ў жыццi кожнага чалавека. Малая радзіма – святое месца. Яно цягне да сябе нябачнай, дужа моцна ніткай.              

Для кожнага з нас малая радзіма – самая прыгожая і лепшая. Бо тут самыя квяцістыя сады, лепшыя краявіды, непаўторны водар, жывуць асаблівыя людзі. Невялікае месца, дзе ўсе чужыя – свае. А ўспаміны пра яго застаўляюць сэрца моцна бiцца. Здавалася б, такі маленькі кусочак на зямлі, але разам з гэтым такі вялікі! Выдатны натхняльнік у жыцці і творчасць людзей. Мастакі прысвячаюць яму карціны, музыканты песні і музыку, пісьменнікі творы.                                                                                 І тут ўзнікаюць пытаннi:  «Якая яна, мая малая радзіма?», «Што я ведаю пра сваю Радзiму?», «Што будуць  ведаць мае дзецi, «Цi не страчу сваю мову, традыцыi, багатае наследдзе продкаў
 

Паважаныя бацькi, прапаную вам сустракацца на старонках нашага сайта  i  ўглыбляцца ў нашу гiсторыю, культуру, а асаблiва пытаннi  выхавання ў дзяцей самых найлепшых духоўных якасцей,  цiкавасцi да роднага краю, любовi i патрыятызму.

Да пабачэння!

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.