Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 69 человек

Змены ў новай рэдакцыі  «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»

Дата: 12 августа 2019 в 14:49

Змены ў новай рэдакцыі  «Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі»

    З 1 верасня 2010 г. уступіў у дзеянне Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”, які зацвердзіў новую рэдакцыю існуючых “Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі”.

     У падрыхтаваным Законе  Рэспублікі Беларусь “Аб Правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” істотна ўдакладнены ў адпаведнасці з сучасным узроўнем лінгвістычнай навукі фармулёўкі, абноўлены ілюстрацыйны матэрыял. Правілы па-новаму згрупаваны, што робіць іх больш зручнымі для ўспрымання і засваення. У адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай зменшана колькасць выключэнняў. Многія напісанні падпарадкаваны агульным правілам, што прынцыпова аблягчае навучанне беларускай мове.   У прыватнасці, у правілы беларускай мовы ўнесены наступныя змены:

  1. пашыраецца прынцып перадачы акання пры напісанні запазычаных слоў. Прапануецца, напрыклад, пісаць трыа,адажыаТокіа і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца трыо, адажыо, Токіо). У словах іншамоўнага паходжання канцавыя элементы –эр, -эль прапанавана перадаваць як –ар, -аль: прынтаркамп’ютарпэйджар і пад. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца  прынтэр, камп’ютэр, пэйджэр);
  2. паводле агульнага правіла перадачы на пісьме якання ў першым пераднаціскным складзе прапанавана пісаць словы дзявятыдзясятысямнаццацьвасямнаццаць(паводле дзеючых “Правіл” пішацца дзевяты, дзесяты, семнаццаць, васемнаццаць);
  3. пашыраецца напісанне нескладовага ўу большасці слоў іншамоўнага паходжання, напрыклад:ва ўніверсітэце, пасля ўнікальнай аперацыі, фаўна і г.д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца ва універсітэце, пасля унікальнай аперацыі, фауна);
  4. у адпаведнасці з сучаснай моўнай практыкай уносяцца змены ў напісанне складаных і складанаскарочаных слоў. Напрыклад, прапануецца пісаць гаркамгазпрам і г. д. (паводле дзеючых “Правіл” пішацца гарком, газпром);
  5. уніфікуецца напісанне мяккага знака ў прыметніках на –ск(і), утвораных ад уласных назваў. Прапанавана пісаць чаньчунскіцяньшанскі, як і любанскіастраханскі (паводле дзеючых “Правіл” пішацца чаньчуньскі, цяньшаньскі);
  6. упарадкавана напісанне вялікай і малой літар у назвах органаў улады, арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама ў назвах асоб па пасадах, званнях, тытулах і г. д.;
  7. уведзены новы параграф “Вялікая і малая літары ў назвах асоб, звязаных з рэлігіямі, у назвах міфалагічных і казачных герояў”. З вялікай літары прапануецца пісаць  асабовыя назвы божастваў (бостваў) у рэлігійных культах, а таксама ўсе словы ў спалучэннях, якія змяшчаюць гэтыя назвы: БогУсявышніСвятая Троіца і інш.;
  8. у пачатку і ў сярэдзіне слоў гукавое спалучэнне [й]+галосны перадаецца ётаванымі галоснымі, як і ў словах уласнабеларускіх: Нью-ЁркЁфе;
  9. рэгламентавана ўжыванне ў беларускай мове дзеясловаў іншамоўнага паходжання з суфіксам –ава- (-ява-) і –ірава- (-ырава-): ліквідаваць, а не ліквідзіраваць, акліматызаваць, а неаклімацізіраваць,  але камандзіраваць, а не камандаваць, будзіраваць, а не будаваць і г.д.;

10.  са зводу правіл выключаны раздзелы “Галосныя ў некаторых ненаціскных канчатках назоўнікаў”, “Галосныя ў некаторых канчатках прыметнікаў і займеннікаў”, “Галосныя ў ненаціскных асабовых канчатках дзеясловаў”.  Палажэнні гэтых раздзелаў датычацца не правапісу, а словазмянення і знаходзяць адлюстраванне ў граматыцы беларускай мовы;

11.   уведзены новы раздзел Правапіс некаторых марфем, у якім у сістэмным  выглядзе  сабраны звесткі пра правапіс прыставак, суфіксаў;

12.   спрошчаны правілы пераносу слоў, што адпавядае сучасным выдавецкім тэхналогіям.

Прапанаваны іншыя ўдакладненні, якія ў цэлым робяць беларускі правапіс больш паслядоўным і несупярэчлівым. Закон Рэспублікі Беларусь “Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” з’яўляецца аптымальным у сучаснай моўнай сітуацыі ў краіне і будзе садзейнічаць стабілізацыі правапісных нормаў беларускай літаратурнай мовы.

Перадача акання на пісьме

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ненаціскныя фіналі -эль , -эр у запазычаных словах перадаюцца як  -аль, -ар.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

альма-матэр    альма-матар

камп’ютэр    камп’ютар

лідэр    лідар

прынтэр    прынтар

шніцэль    шніцаль

АЛЕ: унтэр-афіцэр

Заўвага! Ненаціскныя фіналі -эль, -эр ва ўласных імёнах іншамоўнага паходжання перадаюцца нязменна: Ландэр, Одэр, Юпітэр.

Перадача акання на пісьме

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” на канцы нескланяльных іншамоўных слоў пасля галосных не пад націскам пішацца а.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

адажыо    адажыа

Ватэрлоо    Ватэрлоа

Токіо    Токіа

партфоліо    партфоліа

трыо    трыа

Заўвага! Антоніа (м.р.), Эміліа(м.р.) і г.д.

Антонія (ж.р.), Эмілія (ж.р.) і г.д.

Перадача якання на пісьме

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў першым складзе перад націскам у лічэбніках і ўтвораных ад іх назоўніках пішацца літара я.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

дзевяты    дзявяты

дзесяты    дзясяты

дзевятка    дзявятка

семнаццаць    сямнаццаць

васемнаццаць    васямнаццаць

пяцьдзесят    пяцьдзясят

шэсцьдзесят    шэсцьдзясят

АЛЕ: семсот, восемсот

Звярніце ўвагу! У лічэбніках семдзесят і восемдзесят у паслянаціскным складзе пасля дз пішацца е. У парадкавых лічэбніках сямідзясяты і васьмідзясяты пасля дз у першым складзе перад націскам пішацца літара я.

Правапіс галосных

Літары э, е

На канцы запазычаных нязменных слоў, а таксама ўласных імён і геагарафічных назваў пасля зычных, акрамя к, л, пішацца э: купэ, рэзюмэ, кафэ, Душанбэ, Морзэ, Брыгвадзэ; але: філе, піке, камюніке.

Літары э або е ў сярэдзіне запазычаных слоў пасля губных зычных, а таксама пасля з, с, н  пішуцца згодна з літаратурным вымаўленнем. Так, словы капэла, сурвэтка, маянэз пішуцца з літарай э, а словы медаль, менеджмент, парламент– з літарай е.

!!! Напісанне э, е ў такіх словах вызначаецца па слоўніку.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

экземпляр    экзэмпляр

тунель (тунэль)    тунэль

інтэрнет (інтэрнэт)    інтэрнэт

Правапіс спалучэнняў галосных у запазычаных словах

Калі спалучэнні іо, йо вымаўляюцца як адзін склад, тады на пісьме яны перадаюцца:

— пасля галосных — праз ё пад націскам і я не пад націскам: маёр, раён, маянэз, Мая, Нью-Ёрк. Калі спалучэнні вымаўляюцца іо, йо вымаўляюцца як два склады, тады на пісьме яны абазначаюцца:

— у пачатку слова — літарамі іо пад націскам і іа не пад націскам: іон, Іосіф, Іаан, іанізацыя.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

Нью-Йорк    Нью-Ёрк

Йоркшыр    Іаркшыр

Йашкар-Ала (Іашкар-Ала)    Іашкар-Ала

Правапіс некаторых спалучэнняў зычных

У асобных словах адбылося спрашчэнне груп зычных: гістарычныя спалучэнні здн, згн, стн, скн, стл, рдн вымаўляюцца як зн, сн, сл, рн, што адлюстроўваецца на пісьме: праязны, капусны, шчаслівы, міласэрнасць.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” спалучэнне сн пішацца і ў запазычаных словах.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

аванпостны    аванпосны

фарпостны    фарпосны

баластны    баласны

кантрастны    кантрасны

кампостны    кампосны

Правапіс прыстаўных галосных

Пасля прыставак і першай часткі складанага слова, якія заканчваюцца на галосную, прыстаўныя літары і, а перад р, л, м не пішуцца: заржавець, зардзецца, замшэлы, вокамгненна.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

заржавець і заіржавець    заржавець

зардзецца і заірдзецца    зардзецца

Правапіс устаўных зычных

Устаўная літара в пішацца ў сярэдзіне слоў перад націскным у: павук, цівун, каравул, есавул, а таксама ў вытворных ад іх словах незалежна ад месца націску: павуцінне, цівуном, каравульны, есавульскі.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

есаул    есавул

есаульскі    есавульскі

Правапіс у складовага і ў нескладовага ў пачатку слова

Нескладовае ў пішацца ў пачатку слова пасля слова, якое заканчваецца на галосную: пайшла  ў лес, моцны ўдар.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” ў іншамоўных словах не пад націскам пасля галосных пішацца ў.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

ва універсітэце    ва ўніверсітэце

для уніятаў    для ўніятаў

прыгожая уверцюра    прыгожая ўверцюра

каля універмага    каля ўнівермага

Заўвага! Пад націскам гук [у] не чаргуецца з [ў]: Люблінская унія, новыя унты, да урны.

Гук [у] на пачатку ўласных імён і назваў заўсёды перадаецца вялікай літарай У складовае: ва Узбекістан, да Усяслава.

Правапіс у складовага і ў нескладовага ў сярэдзіне слова

Нескладовае ў пішацца ў сярэдзіне слова пасля галосных перад зычнымі: аўдыторыя, аўдыенцыя, паўза, каўчук.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

сауна    саўна

фауна    фаўна

раунд    раўнд

клоун    клоўн

АЛЕ: траур, трыумфальны

Заўвага! 1. Пад націскам гук [у] не чаргуецца з [ў]: аул, баул, аукаць.

2. Гук [у] не чаргуецца з [ў] у запазычаных словах на –ум, -ус: прэзідыум, кансіліум, страус, радыус.У канцы запазычаных слоў ненаціскное у не скарачаецца: фрау, Шоу, Каратау, ноу-хау, ток-шоу. Але: шоўмен.

Правапіс мяккага знака

Мяккі знак пішацца для абазначэння на пісьме мяккасці [н] перад суфіксам -ск- у прыметніках, утвораных ад назваў месяцаў, якія заканчваюцца мяккім [н'], і назоўніка восень: студзеньскі, снежаньскі, чэрвеньскі, ліпеньскі, жнівеньскі, восеньскі, а таксама ў суадносных назвах: Чэрвеньскі раён, Ліпеньская школа.

У прыметніках, утвораных ад іншых назоўнікаў на –нь, мяккі знак не пішацца: конь – конскі, Любань – любанскі, Астрахань – астраханскі.

У адпаведнасці з новай рэдакцыяй "Правіл беларускай арфаграфіі і пунктуацыі” мяккі знак не пішацца і ў прыметніках, утвораных ад назваў кітайскага паходжання на –нь: Цянь-Шань – цянь-шанскі.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

цянь-шаньскі    цянь-шанскі

чань-чуньскі    чань-чунскі

Правапіс абрэвіятур

У абрэвіятурах скарочаныя часткі пішуцца так, як у адпаведных поўных словах: гарсавет (гарадскі савет), прафсаюз (прафесійны саюз), прамкамбінат (прамысловы камбінат), лясгас (лясная гаспадарка).

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

прафком    прафкам

аблвыканком    аблвыканкам

лінкор    лінкар

газпром    газпрам

ваенком    ваенкам

Правапіс і, ы, й пасля прыставак

Пры спалучэнні прыставак (аб-, ад-, над-, пад-, раз-, з-(с-), уз-, спад-, перад-, дэз-, суб- са словамі, што пачынаюцца з і, у адпаведнасці з вымаўленнем замест і пішацца ы: абыграць, зымправізаваць, сысці, адыменны, спадылба, субынспектар, дэзынтэграцыя.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

субінспектар    субынспектар

дэзінфекцыя    дэзынфекцыя

дэзінфармацыя    дэзынфармацыя

Правапіс прыставак с- і з-

Калі корань слова пачынаецца з галосных а, у, э або ненаціскнога і, якое пераходзіць у ы, замест прыстаўкі з- пішацца с-: сарганізаваць, сумысна, сэканоміць, сыграць. Але: зымправізаваць, зыначыць.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

зэканоміць    сэканоміць

Правапіс дзеяслоўных суфіксаў –ава-(-ява-), -ірава-(-ырава-)

Пераважная большасць запазычаных дзеясловаў ужываецца з суфіксам –ава- (-ява-): фальсіфікаваць, арыентаваць, ліквідаваць, ангажаваць.

Дзеяслоўны суфікс –ірава- (-ырава-) ужываецца:

калі без гэтага суфікса ўзнікае аманімія дзеясловаў з дзеясловамі з суфіксам

-ава- (-ява-): газіраваць – газаваць, пасіраваць – пасаваць, камандзіраваць – камандаваць;

калі дзеяслоў без –ір (-ыр-) губляе сваю фармальную і семантычную акрэсленасць: лабіраваць, лавіраваць, курыраваць;

калі дзеяслоў мае вузкатэрміналагічнае значэнне: юсціраваць, зандзіраваць, манціраваць.

У некаторых выпадках паралельна ўжываюцца дзве формы: запраграмаваць і запраграміраваць, дыскутаваць і дыскусіраваць.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

дыферэнцыраваць    дыферэнцаваць

Правапіс вялікай і малой літар

З вялікай літары пішуцца ўсе знамянальныя словы ў афіцыйных уласных назвах дзяржаў і іх аб’яднанняў: Рэспубліка Беларусь, Садружнасць Незалежных Дзяржаў, Кітайская Народная Рэспубліка.

ПАРАЎНАЙЦЕ:

1959 г.    2008 г.

Вялікае княства Літоўскае    Вялікае Княства Літоўскае

З вялікай літары пішуцца аднаслоўныя ўласныя назвы і першае слова ў састаўных назвах знамянальных падзей і дат, перыядаў і эпох: Адраджэнне, Крычаўскае паўстанне, Крыжовыя паходы, Супраціўленне, Лядовае пабоішча.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.