Роля рэлігіі ў духоўным жыцці кожнага народа мае вельмі вялікае значэнне. Яна можа стаць важным фактарам у яднанні народа вакол нацыянальнай ідэі, фарміраванні яго палітычнага і культурнага адзінства. І наадварот: адсутнасць такога аб’ядноўваючага цэнтра, як царква, можа мець негатыўныя наступствы для кансалідацыі нацыі, для аб’яднання ў адзінае дзяржаўнае ўтварэнне.
Сказанае вышэй мае важнае значэнне для Беларусі, дзе з даўніх часоў склалася рэлігійная стракатасць, шматканфесійнасць.
На жаль, на працягу значнага часу рэлігійным праблемам на Беларусі не ўдзялялася дастатковай увагі, асабліва ў ХХ-м стагоддзі, калі панаваў ваяўнічы атэізм, разбураліся культавыя будынкі і інш.
Гэтую памылку неабходна выпраўляць. Нельга ігнараваць рэлігію, як кансалідуючы фактар, а таксама, як значны пласт культуры ў выхаванні моладзі, фарміраванні яе светапогляду, маральнага і этычнага ўзроўню.
Задоўга да прыняцця хрысціянства продкі беларусаў прытрымліваліся язычніцкіх вераванняў, прынесеных сюды індаеўрапейцамі на рубяжы ІІІ – ІІ тысячагоддзяў да н.э.
Язычніцтва(паганства) паходзіць ад стараславянскага “языцы”, што азначае “іншаземцы”. Для яго характэрна шматбожжа. Язычніцкія багі ўвасаблялі розныя з’явы прыроды, стыхіі, магічнае ўздзеянне на іх. Адсюль ішло пакланенне небу і сонцу, грому і маланцы, рэкам і азёрам, дрэвам і камяням, а таксама родапачынальнікам (татэмам).
<ins>З VI стагоддзя</ins> па ўсей заходняй Еўропе<ins> пачынае распаўсюджвацца</ins> хрысціянства<ins>, а з канца Х ст. яго прымаюць усходнія славяне – Кіеўская зямля, Наўгародская, Полацкая.</ins>
<ins>Якія прычыны садзейнічалі хрысціянізацыі Еўропы?</ins>
<ins>1. Хрысціянская ідэалогія звярталася да ўсіх людзей свету без уліку іх этнічнай, нацыянальнай прыналежнасці.</ins>
<ins>2. Яна адпавядала інтарэсам усіх сацыяльных слаёў (і бедных, і багатых), без уліку сацыяльнай прыналежнасці.</ins>
<ins>3. Язычніцкая рэлігія ўжо не задавальняла патрэбы грамадства: яна стала тормазам у станаўленні новага феадальнага ладу, яго палітычнага, эканамічнага і сацыяльнага развіцця. Бо не магла забяспечыць новых адносін панавання і падпарадкавання, прыводзіла да дарэмнага знішчэння матэрыяльных і людскіх рэсурсаў.</ins>
<ins>4. Язычніцтва не спрыяла развіццю нацыянальнай культуры, бо тармазіла міжнародныя сувязі з хрысціянскімі краінамі і ўскладняла азнаямленне з дасягненнямі замежнай цывілізацыі.</ins>
<ins>5. Хрысціянскі Бог станавіўся тайнай для людзей, язычніцкія ж (і грэчаскія, і рымскія, і славянскія) такімі не былі – жылі побач з людзьмі, займаліся часта распустай, здрадай. Ім больш не верылі людзі.</ins>
<ins>І таму колькасць паслядоўнікаў хрысціян павялічвалася даволі хутка.</ins>
<ins>Адкуль і калі прыйшло хрысціянства на Беларусь, як ішла барацьба з язычніцтвам,– адназначнага адказу гістарычныя крыніцы не даюць, бо, як вядома, Полацкі летапіс быў згублены, а ў іншых – звестак няма.</ins>
<ins>Вядома толькі, як язычнік Уладзімір у 988 годзе хрысціў Кіеўскую зямлю, Ноўгарад і іншыя: дубінамі, крывёю, мячом. Загнаўшы ўсіх у Днепр – прымусам ахрысціў. Перад хрышчэннем князь абвясціў: хто не прыйдзе да Дняпра, той вораг яму. І кіяне прыйшлі.</ins>
<ins>Працэс хрысціянізацыі зацягнуўся на некалькі стагоддзяў, бо сутыкнуўся з моцнымі язычніцкімі традыцыямі і завяршыўся ў канцы ХІІІ стагоддзя.</ins>
<ins>Пад час прыходу хрысціянства на Беларусь яно яшчэ было адзіным: падзел на заходні і ўсходні абрады адбыўся ў 1054 г., канчаткова аформіўся ў 1204 годзе, калі ўся Еўропа была ўжо хрысціянскай. Рымскім епіскапам (з У ст. –папам) супрацьстаялі канстанцінопальскія патрыярхі.</ins>
<ins>Далучэнне да хрысціянства беларускіх зямель стала знакавай падзеяй у нашай гісторыі. Яно станоўча паўплывала на ўсе бакі жыцця беларусаў, змяніла іх быт, мараль, светаадчуванне, узровень цывілізацыі.</ins>
<ins> З прыняццем хрысціянства высокімі тэмпамі пачала развівацца беларуская культура: паскорыўся працэс распаўсюджвання пісьменства, адукацыі, кніжнай асветы, літаратуры, жывапісу і інш. </ins>
<ins></ins>
<ins>Як вядома з гісторыі, на Беларусі спрадвеку суіснавалі розныя рэлігіі і вераванні. З прычыны свайго геапалітычнага становішча яна апынулася на скрыжаванні дзвюх сусветных культур, дзвюх сусветных цывілізацый, дзвюх асноўных хрысціянскіх канфесій:</ins>
<ins>1. Усходняй(праваслаўна-візантыйскай).</ins>
<ins>2. Заходняй(каталіцка-раманскай).</ins>
<ins>Гэтае, шмат у чым унікальнае, становішча нашай зямлі наклала свой адбітак на культуру і менталітэт беларускага народа на ўсе наступныя стагоддзі.</ins>
<ins>Таму ўсе асноўныя плыні хрысціянства з пачатку свайго ўзнікнення распаўсюджваліся на Беларусі:</ins>
<ins>1. Усходні абрад (пазней праваслаўе).</ins>
<ins>2. Заходні абрад (пазней каталіцызм).</ins>
<ins>3. Пратэстантызм (з сярэдзіны ХVІ ст.).</ins>
<ins>4. Уніяцтва (з канца ХVІ ст.).</ins>
<ins>Тым не менш адносіны да рэлігіі істотна змяніліся ў пачатку 90-х гг. ХХ ст. У 1993 г. прыняты закон “Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацый РБ”, у якім абвешчана зноў рэлігійная верацярпімасць, усе канфесіі раўнапраўны. Быў створаны Савет па справах рэлігіі пры Савеце Міністраў РБ.</ins>
<ins>31 кастрычніка 2002 г. прыняты новы закон РБ “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у закон РБ “Аб свабодзе веравызнанняў і рэлігійных арганізацыях”. У адпаведнасці з новым законам, прэзідэнтам РБ створаны “Орган дзяржаўнага кіравання па справах рэлігіі”, прызнана вызначальная роля праваслаўнай царквы ў гістарычным станаўленні і развіцці духоўных, культурных і дзяржаўных традыцый беларускага народа. </ins>
<ins>Такім чынам, можна прыйсці да высновы, што РБ, як і на працягу сваёй шматвяковай гісторыі, застаецца шматканфесійнай, верацярпімай дзяржавай.</ins>