Бусел заўжды верны Беларусі.
Вобраз бусла ўспрымаецца як сімвал Беларусі і яе зямлі. У сэрцы любога беларуса буслам адведена асаблівае месца. Многа прыкмет звязана з першым убачаным вясной буслом - прадвеснікам вясны. Шчасціла таму, хто ўбачыць першага бусла, які ляціць. Лічылася, што птушка ў палёце прадвяшчае дабрабыт, выдатнае здароўе на ўвесь год, добры ўраджай і поспех. Сямейныя пары буслоў неразлучныя. Свой дом будуюць на некалькі гадоў. Людзі прымаюць буслоў як анела-ахоўніка хатняга ачага, як мірны сімвал пастаянства і дабрабыту. Калі на даху дома сяліўся бусел, гэта абяцала багацце і дабрабыт сям'і. Прачытайце дзецям: Буслы У кут Беларусі ,да родных хацінау, |
Часцінка любімай старонкі,
Часцінка зямлі - васілёк
Валошка, васілёк. Іх ніхто не сеяў. Напэўна, прырода сама паклапацілася, каб гэтыя кветкі раслі ў суседстве з жытам. Земляробы іх не знішчалі, наадварот, любілі і бераглі, нават склалі аб кветках легенду і не адну. Каго не хвалюе сустрэча з гэтай прыгожай кветкай! Убачыць блакітныя зорачкі на ўзмежку жытнёвага поля падарожны і міжволі забываецца пра стому. Многа вершаў і песень прысвечана васільку. Я.Колас, Я.Купала, А.Куляшоў, М.Танк, П.Броўка, М.Багдановіч неаднаразова звярталіся да гэтай кветкі, якая, як і народ, такая ж сціплая, простая і адкрытая, гасцінная і талерантная. З часам васілёк ператварыўся ў сапраўдны сімвал зямлі беларускай. Прачытайце дзецям: Васілек. Стаіць,Выглядаючы з жыта, |
Зубр - пушчанскі гаспадар
Зубры - не толькі візітная картка багатага і разнастайнага жывёльнага свету Беларусі, але і сімвал самой краіны. Гэты магутны і прыгожы звер увасабляе сілы прыроды. Па меры знішчэння лясоў і асушэння балот, па меры пранікнавення ў лясы людзей і асваення імі найбольш урадлівых зямель пад палі і пашы для хатняй жывёлы, зона распаўсюджвання зубра паступова скарачалася. Зубры шукалі прытулку. Такім прыстанішчам для іх з'явілася Белавежская пушча, апошняе месца пражывання зуброў у натуральных умовах. Зубр нагадвае беларусаў не толькі гістарычным лёсам, але і характарам. Ён адрозніваецца мудрасцю, спакоем і справядлівасцю. У звычайным стане гэта вельмі мірны, спакойны звер, які імкнецца схавацца ў гушчары лесу. Ён ніколі не нападае першым. Але калі яго раззлаваць, зубр прыходзіць у лютасць, і тады ўжо з ім ніхто не можа справіцца. Аб сіле зубра існуюць шматлікія легенды. Загадайце дзецям: 3 грывай, а не конь, |
Расці канюшынка, каб была сытай скацінка
Сярод прыродных сімвалоў канюшына заняла ганаровае месца параўнальна нядаўна, а менавіты з шырокім выкарыстаннем канюшыны як сельскагаспадарчай расліны. Заняўшы ганаровае месца ў выяве Дзяржаўнага герба, канюшына з'яўляецца яшчэ і прыродным сімвалам нашай краіны. Канюшына для хатніх жывёл з'яўляецца самым лепшым кормам - сакавітым і салодкім. Цэніцца і мёд, які збіраецца з пылку кветак канюшыны. Мёд з кветак канюшыцны лічыцца самым лепшым із светлых сартоў мёду. Валодаючы гаючымі ўласцівасцямі, ён выкарыстоўваецца ў народнай медыцыне. Наші продкі верылі, што канюшына нясе ў сябе вялікую сілу шчасцця, маладосці і прыгажосці. Яе лісцікі збіралі, сушылі і насілі разам з сабой. Прачытайце дзецям:
|
Лён сінявокі - сімвал Радзімы, наш беларускі, мілы адзіны
Лён для Беларусі - нацыянальнае багацце. Сёння традыцыя ільняных вышываных ручнікоў беражліва захоўваецца беларусамі. Славіцца Беларусь і сувенірнай прадукцыяй, вырабленай з лёну (лялькі, абярэгі, сурвэткі і інш.). У знак падзякі і шматвяковай вернасці гэтай культуры беларускі народ увекавечыў кветкі лёну ў Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь як сімвал пераўтварольнай моцы працы, знак дабра і дастатку. Шануецца лён і як прыродны сімвал Радзімы. У народзе існуе павер'е, што сімвалам лён стаў па многіх прычынах: лён з'яўляецца традыцыйнайкультурай Беларусі; блакітны колер вачэй беларусаў асацыіруецца з блакітнымі кветкамі лёну. А яшчэ таму, што лён - гэта ўвасабленне беларусак, такіх жа чыстых і пясчотных, як ільняное белае палатно. Прачытайце дзецям: - Лён-лянoчaк Нa cцяблiнцы кoжнaй – Сiнeнькi звaнoчaк: Хopaшa нa paнкy Лён pacцвiў, лянoчaк. Мaмa cцeжкaй кpoчыць. Сoнцaм ззяюць вoчы: Дoбpы ў нaшaй мaмы Выpac лён-лянoчaк. Вeтpык пaвявae, Шэпчaццa з лянoчкaм. Мaмa нaм лянoчкy Пaдплялa ў вянoчкi. – Рacцвiтaйцe, дзeцi, Нiбы лён-лянoчaк – Бyдзe cвeтлa ў cвeцe Ад блaкiтныx вoчaк! Мiкoлa Чapняўcкi |