Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

В.Вітка як педагог і тэарэтык дзіцячай літаратуры

Дата: 20 марта 2019 в 16:21, Обновлено 6 октября 2021 в 13:02

Усё напiсанае Васілем Виткам для дзяцей вызначаецца не толькi высокiм прафесiйным майстэрствам, але i гуманiстычнай сутнасцю. «Дабрату можна выхоўваць толькi дабратой» - гэты ппрынцып народнай педагогiкi ўвасоблены ў творах Вiткi. Гэты ж прынцып пакладзены ў аснову распрацаванай iм педагагiчнай сiстэмы, палажэннi якой выкладзены ў кнiгах «Дзецi i мы», «Урокi», «Азбука душы»,«Дом, дзе жывуць словы». Гэтыя кнiгi складаюць цыкл, дзе выказаны асобныя меркаваннi адносна пытанняў выхавання, таксама выкладзены асноўныя палажэннi створанай Вiткам педагагiчнай сiстэмы, якая увабрала ў сябе мудрасць i маральны кодэкс многiх пакаленняў. Гэтая сiстэма з улiкам агульначалавечых каштоўнасцей ўзрасла на беларускай нацыянальнай глебе, прасякнута клопатам пра лёс беларускай мовы, лiтаратуры, школы. Сваёй сутнасцю канцэпцыя Вiткi- педагога зарыентавана на асобу вучня: узаемадачыненнi настаўнiка i вучня, падкрэслiваў ён, павiнны быць заснаваны на даверы, на духоўнай еднасцi. Ён звяртаў увагу на тое, што без душэўнай чуласцi, без любовi да дзяцей не можа быць педагогiкi. Маральным дзiкуном назваў Вiтка педагога, якi захапляецца сваёй уладай, нiбы бiзуном размахвае адзiнкай. Настаўнiк не можа дазволiць сабе дробную прыдзiрлiвасць, абразлiвыя мянушкi. Так узнiкае мяжа адчужанасцi памiж вучнем i настаўнiкам. Вучням вельмi трэба, каб школа была для iх асяродкам дабрынi i справядлiвасцi. У працэсе навучання выхавання вельмi многае залежыць ад настаўнiка. Спецыяльнай увагi i вывучэння заслугоўваюць створаныя iм лiтаратурныя партрэты, успамiны i нататкi пра вядомых беларускiх пiсьменнiкаў Коласа, Купалу, Чорнага, Дубоўку, Маўра, Лынькова, Танка i iнш. Непакоiлi пiсьменнiка праблемы роднай мовы, культуры, духоўнай спадчыны, гiстарычай памяцi беларускага народа. Усё гэта звязана з тэмай Будучынi, з задачай выхавання чалавека.

«Вавёрчына гора» - з першых радкоў захапляе, стымулюе увагу i эмоцыi, чытачы спачуваюць вавёрачцы, кранае iх тое, як усхвалявала яе гора ўсiх жыхароў, як ласкава, уважлiва аднеслiся да бяды вавёрачкi яе дзецi, унукi. Героi казкi сустракаюць на сваiм шляху шмат нечаканых перашкод – тут нiчога не даецца проста. Каб адправiць тэлеграму, кавалю - ворану, сёстрам-вавёрачкам давялося немала патурбавацца, i хоць яны вельмi спяшалiся, усё ж прыпынiлiся на iмгненне, каб залюбавацца агнiстым ззяннем чырвоных арабiн, асаблiва прывабiлi iх гронкi спелых арэхаў. У казцы ачалавечаны не толькi звяры, птушкi, а нават маланка, гром, дождж. Калi сёстры-вавёрачкi прыбеглi на тэлеграф i хацелi адправiць тэлеграму з маланкай, дык аказалася, што ў маланкi выхадны, а гром пасля работы спiць. Дамовiлiся з дажджом.

Раім Вам прачытаць разам з дзецьмі творы Васіля Віткі, па актыўных ссылках  

"Ваверчына гора." http://knihi.com/Vasil_Vitka/Vaviorcyna_hora.html

"Азбука Васі Вяселкіна"  http://knihi.com/Vasil_Vitka/Azbuka_Vasi_Viasiolkina.html

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.